Самойлавічы

Мінулае

 

     Самойлавічы ў 18 стагоддзі ўжо мелі ў 1759 годзе: 22 двары, 66 насельнікаў. У 1767 годзе ў весі ўжо жыло 177 дарослых чалавек, двароў было 34, яны мелі 55 валоў (галоўная цяглая сіла на сяле) 6 коней. У лесе насельнікі Самойлавічаў мелі 3 борці. У самой весі было 34 пчаліных вульляў.

       У 1795 годзе (гэта год далучэньня Самойлавічаў да Расеі.) весь мела 271 насельніка (146 мужчын, 125 жанчын). Тады яны жылі ў 44 дварах. Усе належалі да кляштару Картузаў.

      У 19 стагоддзі весь Самойлавічы аказалася каля чыгункі Масква-Менск-Баранавічы-Жабінка-Берасьце-Варшава. Яна на поўдзень ад весі. Напоўнач ад Самойлавічаў пачалося выкапваньне вапны. Зараз ад гэтага застаўся кар'ер, які поўнасьцю затоплены вадою. А тады вапну капалі ў ручную. Вазілі на вазах з канямі да чыгункі ў Блудзень, бо там бліжэйшы прыпынак паравозаў-цягнікоў. Быў пабудаваны завод па перапрацоўцы вапны. Ён існуе зараз.

     У пачатку 1920 года ў Самойлавічах было 98 двароў, 568 насельнікаў (каталікоў 166, праваслаўных 395, жыдоў 7 асоб). Гэтыя жыды магчыма адна сям'я, бо ў весі была лаўка.

       У пачатку 1930-х гадоў у весі было 193 двары. Вуліца Чыгуначная была заселеная толькі з аднаго боку, бо ўлады забаранялі сяліцца ля чыгункі. У гэты час пачалі купляць зямлю й будаваць хаты на іх. Так пачалі стварацца хутары. Потым іх усе зьнесьлі, бо ні немцы (з 1941 па 1944 патрохі зносілі хутары), ні саветы іх не хацелі. Бальшавікі з 1950 па 1955 гады з-за барацьбы са сваімі праціўнікамі зьнеслі ўсе хутары. Сагнаных насельнікаў пасялілі ў Самойлавічах, або адправілі ў Сібір, або ўцяклі у Польскую народную рэчпаспалітую.

     Назвы весі Самойлавічы:

 * Куба,

 * Пэтэлево,

 * Баравіца,

 * Лазок,

 * Кавалёўшчына.

Крыніца: Газэта Маяк, 27 студзеня 2018 год № 7 (10085).

 

     Вёска Самойлавічы ўзгадваецца ў канцы 19 стагодзьдзя ў воласьці Бяроза Пружанскага павету Гарадзенскае губэрні. Пад час Першай сусьветнай вайны была занята нямецкімі войскамі. Большасьць насельніцтва вымушана была выехаць у глыб Расеі. Змаглі вярнуцца толькі ў пачатку 1920-х гадоў. Ужо вярнуліся ў Польшчу. У вёсцы быў адзін сябра ТБШ. У 1941 годзе 24 чэрвеня вёску занялі немцы. Было некалькі нападаў на немцаў. Яны ў 1942 (можа ў 1943) ад'ехалі на фронт (на ўсход), а іх замянілі вугорцы. У 1944 годзе СССР ізноў заваяваў Самойлавічы.

       У Самойлавічах былі забітыя за сувязь з бальшавікамі:

1. Колас Андрэй Міхайлавіч - паланілі немцы ў пачатку лютага 1943 года за сувязь з бальшавікамі; пасьля допытаў у Бярозе былі кінутыя ў яму каля манастыра й заколатыя штыкамі. Разам зь імі былі забітыя двое дзяцей Мікола й Галена. 

2. Колас Эўдакія Іванаўна - (жонка Коласа А. М.) паланілі немцы ў пачатку лютага 1943 года за сувязь з бальшавікамі; пасьля допытаў у Бярозе былі кінутыя ў яму каля манастыра й заколатыя штыкамі. Разам зь імі былі забітыя двое дзяцей Мікола й Галена.

3. Колас Марыя Андрэеўна - (нар. у 1924 г.) сябра камсамола з пачаткакм вайны Нямеччыны й СССР. Знайшла прымач і перадала для захоўваньня ў вёску Пабежына ў Аляксандра Шэўкаловіча. Рабіла запісы радыёперадач Савецкага радыё. Раскідавала ўлёткі. Зьбірала зброю. Растраляная разам з сям'ёю (9 чалавек) 3 лютага 1943 года.

4. Колас Сымон Андрэевіч - (нар. 1922 г.) стаў камсамольцам з пачаткам вайны Нямеччыны з СССР. Зьбіраў зброю. Раскідваў улёткі. З 24 чэрвеня 1943 года служыў у Савецкім войск. Забіты ў баях у 1945 годзе.

 

        Ураджэнцы вёскі Самойлавічы, што ваявалі й забітыя ў Другую Сусьветную вайну:

Цімашук Стэфан (нар. 13.06.1907) Самойлавічы (Пружанскі п.) улан 15.05.1944  быў забіты ў баях пад Мантэ-Касіна, Італія. Ваяваў на баку саюзьнікаў зь немцамі.

       Загінулі ў баях на баку савецкага войска:

1. Гейц Даніла Кандратавіч, (нар. ў 1913 г), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак у 1945.

2. Гейц Мікола Міхалавіч, (нар. у 1921), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак у 1944 у ваколіцах Каралеўца.ліпеня 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак у 1945.

3. Драгун Піліп Іванавіч, (нар. 1912), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; забіты ў баях паўночнее Варшавы ў ваколіцах мястэчка Пултуск ў 28 лістапада 1944.

4. Дубоўскі Іван Сыльвэстравіч, (нар. у 1914), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак у 1945.

5. Дубоўскі Павал Мікалаевіч, (нар. у 1913), У Савецкім войску служыў недзе з 1939 па 1941 г. у Берасьцейскай у крэпасьці. Пасьля паўторнага прыходу бальшавікоў у 1944 г. ізноў у Савецкім войску, радавы; прапаў бяз вестак.

 6. Эўхуціч Сяргей Міхалавіч, (нар. у 1908), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; забіты ў баях у Польшчы.

 7. Кажухоўскі Ільля Міхалавіч, (нар. у 1910), У Савецкім войску з 1941 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 8. Колас Аляксандар Пётравіч(нар. у 1910), рабіў на вапным заводзе, У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 9. Колас Рыгор Пётравіч(нар. у 1922), У Савецкім войску з 27.71944 г., радавы; забіты 16.1.1945 г. у баях у Польшчы.

  10. Колас Захар Пётравіч(нар. у 1909), рабіў на вапным заводзе, У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак у сьнежні 1944 г.

 11. Колас Сымон Андрэевіч(нар. у 1924), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 12. Колас Сьцяпан Пётравіч(нар. у 1926), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 13. Літвінчук Эўдакім Пётравіч(нар. у 1902), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; забіты 14.1.1945 г. у баях у Польшчы.

 14. Марчэня Уладзімір Сьцяпанавіч(нар. у 1926), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 15. Марчэня Рыгор Васілевіч(нар. у 1910), рабіў на вапным заводзе, У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 16. Матусевіч Антон(нар. у 1908), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; памёр ад ранаў 9.2.1945.

 17. Мыц Сяргей Канстанцінавіч(нар. у 1924), У Савецкім войску з 1944 г., сяржант; забіты ў 1945 г. ва Ўсходняй Прусіі.

 18. Пазьняк Уладзімір Піліпавіч(нар. у 1910), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; забіты 13.10.1944 г. у вёсцы Маркі, Варшаўскага ваяводзтва, Польшча.

 19. Пазьняк Пётр РыгоравічУ Савецкім войску з 1941 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 20. Пукала Пётр Язэпавіч, (нар. у 1906), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак у красавіку 1945.

 21. Рахуба Андрэй Васілевіч(нар. у 1910), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 22. Рахуба Іван Мікалаевіч(нар. у 1911), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 23. Сакута Іван Іванавіч(нар. у 1907), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; памёр ад ранаў 9.2.1945 г. у Польшчы.

 24. Цімошык Сьцяпан Адамавіч(нар. у 1907), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 25. Тоўпік Іван АртэмавічУ Савецкім войску з 1944 г., радавы; памёр у 1945 г.  у Нямеччыне пры пераплаве ракі Одра.

 26. Тоўпік Максім Міхалавіч, У Савецкім войску з 1941 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 27. Тоўпік Павал Пётравіч(нар. у 1908), У Савецкім войску з 1944 г., радавы; прапаў бяз вестак.

 28. Якушык Міхал Мікалаевіч(нар. у 1912), У Савецкім войску з 1941 г., радавы; прапаў бяз вестак у 1941 г.

 



Dodaj komentarz






Dodaj

Komentarze

aca, Dodany: 25.08.2017, 10:45
У Самойлавічах не было прозьвішча ЦімашУк, а з прозьвішчам ЦімошЫк жывуць такія. Мабыць прозьвішча няправільна напісана.
toto, Dodany: 13.06.2017, 08:29
У 1944 годзе з Самойлавіч ваяваў пад Мантэ-касіна. Быў забіты. Цімашук Стэфан 13.06.1907 Самойлавічы(Пружанскі п.) улан 15.05.1944

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl