Самойлавічы

Разьмяшчэньне

 

     На поўнач ад вёскі ёсьць кар’ер, які быў выкапаны ў пачатку 20 стагодзьдзя для здабычы вапны. Цяпер кар’ер запоўнены вадой й мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць яго для адпачынку. Далей разьмешчана вёска Хомічы. На захадзе ад вёскі асушаныя балоты, дзе цяпер іх выкарыстоўваюць для корму кароваў. На поўдзень ад Самойлавічаў праходзіць чыгунка Менск — Баранавічы — Берасьце. Аднак прыпынку не было, таму мясцовыя жыхары, каб ехаць на цягніку, мусілі ісьці пешшу на прыпынак Аранчыцы, што каля вёскі Першамайская (колішняя назва Блудзень). Прыпынак быў адкрыты каля вёскі толькі пасьля далучэньня вёскі да места Бяроза (прыпынак Бяроза-горад).



Dodaj komentarz






Dodaj

© 2013-2024 PRV.pl
Strona została stworzona kreatorem stron w serwisie PRV.pl